Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра брытанскага амбасадара, ператрус у Чыгіра і аграсэксуалаў

Постаці знакамітых людзей заўжды прыцягвалі ўвагу. Паспалітаму грамадзяніну так ці йнакш карціць датыкнуцца да слыннае асобы, зразумець, чым яна дыхае, пра што думае. Менавіта таму жоўтая прэса ў эўрапэйскіх краінах накладам у два разы перавышае якасную. Менавіта таму блёг брытанскага амбасадара адразу патрапіў у катэгорыю лідэраў па велічыні дыскусыяў.

Падсумоўваючы вынікі пары тыдняў існаваньня адзінага блёгу дыпмісыі Брытаніі, можна зрабіць выснову, што ўсім болей-меней вядомым людзям варта было б парабіць сабе дзёньнікі, каб адчуць “сувязь з народам”. Дарэчы, адрукоўка амбасадара ў яго першым допісе, калі ён зазначыў па-расейску, што рады пачаць блёг на мясцовае мове, выклікала абураную рэакцыю карыстальнікаў. У наступным допісе памылка была выпраўленая, але камэнтатары ўсё адно не паўстрымаліся ад моўнага пытаньня: параўнаньні статусу валійскае мовы з беларускаю былі зроблены не на карысьць апошняе. Дыскусыі працягнуліся і ў наступным “мовазнаўчым” допісе.

Асаблівую ўвагу пачалі выклікаць пытаньні гісторыі (накшталт гэтага — пра добрага цара Машэрава ды яго “хождения в народ”). Такім чынам, нікуды гэты комплекс пра добрага цара не падзеўся.

Цяпер найболей папулярныя суполкі ды гісторыі за мінулы тыдзень:

Гарадзенскі блёг s13.ru. Гісторыя пра маленькага Яся, народжанага ў Польшчы, набрала каля 30 камэнтароў, што для рэгіянальнае супольнасьці з’яўляецца файным паказчыкам. Увагу прыцягнуў таксама аповед пра бойку сырыйцаў з гарадзенцамі (20 камэнтараў).

By_politics. Спроба параўнаньня ЭЗ з СССР выклікала абурэньне амаль усіх інтарнаўтаў. Адзінае, з чым пагадзіліся ўсе – гэта ў пачварнасьці эўрапэйскае бюракратыі.

Алесь Чыгір. Ператрус на кватэры ў бабруйскага актывіста, які быў зьняты ва ўсіх дэталях на фотакамэру, заняў першае месца ў рэйтынгу Яндэкса праз гадзіну па яго з’яўленьні.

Pravincyjal. Чарговы гумарыстычны твор на ўладу па матывах Гамлета атрымаў каля 30 уваходных спасылак (дзеля параўнаньня – 10 – 15 спасылак пры інтэнсыўным абмеркаваньні спрычыняюцца да таго, што допіс трапляе ў рыйтынг 30 найпапулярнейшых допісаў).

Zarah_und. Беларускія аграсэксуалы, або Чаму Шабаны зазіхацяць над Манхэтэнам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)