Общество
Еolonir

Блёгасфэра пра беларускую мову і тралейбусы

Па-ранейшаму самымі актыўнымі тэмамі для блёгераў у ЖЖ застаюцца пытаньні мовы. Зараз, калі студэнты пайшлі ва ўнівэрсытэты, часьцей сталі з’яўляцца згадкі пра рэальнасьць дзьвюхмоўя ў мярылах групаў. На філфаку БДУ, адзьдзяленьне беларуская філялёгія, на 25 чалавек беларускамоўная толькі адна студэнтка. Тое ж адбываецца й ў педагагічным унівэрсытэту. А, наколькі аўтар памятае, падчас яго навучаньня на эканамічным ён і слова не пачуў па-беларуску акрамя заняткаў па справавое беларускае мове. Якую потым бязьлітасна падсеклі па гадзінах, зрабіўшы адну на тыдзень замест трох.

Нечакана ў беларускае блёгасфэры адгукнуўся штраф актывісту за адмову запаўняць мытную дэклярацыю не на беларускае мове. Watcher-interio піша пра тое, як на Ўкраіне артыкулы пра гэты тыповы для Беларусі інцыдэнт надрукавалі ўкраінамоўная УНІАН ды расейскамоўны “Корреспондент”. Будзе нагода памеркаваць, за якое дзьвюхмоўе ратуе Януковіч ды яго каманда, і параўнаць з рэальнай сытуацыяй у краіне, дзе гэтае самае дзьвюхмоўе існуе ўжо 12 год. Наўрад ці яно будзе вельмі адрозным ад нашага, калі ўсе свае інфармацыйныя матарыялы “Партыя Рэгіёнаў” друкуе толькі па-расейску.

Rayniac згадвае свой досьвед перасячэньня беларускае мяжы. Расейскую не заўважыш, калі ты беларус, латыскую — таксама не асабліва, а вось па вяртаньні нашая мяжа дае зразумець, што ты вярнуўся ў краіну разьвітога сацыялізму. Твары памежнікаў не пабітыя інтэлектам (хаця прыемныя выняткі былі ў аўтара на беларуска-польскае мяжы пад Берасьцем), насьцярожаныя позіркі, стаўленьне да грамадзянаў сваёй жа краіны, як да ворагаў, якія сьняць, як правесьці нешта забароненае. Выгляд SD-карткі для мабільніку выклікае ў іх насьцярожаны ступар, а наўтбук увогуле знаходзіцца за межамі разуменьня. І над усім лунае боязь усяго. Якая б ні была адказнасьць — гэтага ўсе дзяржаўныя службоўцы, а асабліва памежнікі й іншыя “пагоньнікі” імкнуцца ўнікнуць.

Уразіў апісаны выпадак з апошняю электратраўмай у тралейбусе, пра які пісаў tut.by ды kp.by:

- Я ему объяснила, что задняя дверь бьет током, а он говорит: «Ну так выходи из троллейбуса»! - возмущенно рассказывает Елена Ефимовна. - Я запомнила его имя и номер троллейбуса. Доехала несколько остановок до дома.

В троллейбусном депо №5 сразу поняли, о чем речь.

- На троллейбусе токоутечки не зафиксировано, - ответил заместитель главного инженера Анатолий ШАЙТАНОВ. - Никто ее током не бил. Троллейбус проверили на станции. Скоро он выйдет на линию.

- А почему ваш водитель Евгений Горбунов повел себя так странно?

- С ним провели беседу. Он поступил неправильно, нарушил инструкцию.

- Вы знаете, что врачи поставили женщине диагноз «электротравма»?

- Не знаю я! Какой диагноз! Сейчас, чтобы получить страховку, что хочешь придумают!..

Падобныя паводзіны — гэта натуральнае імкненьне пазьбегнуць небясьпекі. Калі б на месцы гэтае жанчыны апынуўся больш прабіўны чалавек і ён давёў справу нават не да суду, а да агалоскі, то першымі крайнімі апынуліся б кіроўца ды яго непасрэднае кіраўніцтва. А няздольнасьць нашых судзьдзяў выносіць самастойныя рашэньні усім вядома. Сыстэма.

Калі адбыўся першы выпадак (забіла студэнтку Дашу Голуб у 2005 годзе), я разам зь іншымі тэлефанаваў на гарачую лінію АНТ, у тралейбусае дэпо, каб выказацца. Нічога, акрамя хамства, не сустрэў. І спатрэбілася яшчэ некалькі ўдараў токам і рызыка для жыцьця людзей, каб агалоска стала такой, што Мінсктранс вырашыў паварушыцца.

Так што можна параіць толькі адно — не вандруйце тралейбусамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)