Общество
Eolonir

Блёґасфэра напярэдадні Калядаў

У ЖЖ з’явіўся беларускі карэспандэнт Gazety Wyborczej Анджэй Пачобут. А тэма дакумэнта, што расьпісвае на год наперад працу камунальных слюжбаў па зьнішчэньні дамовых сетак, не атрымала працягу.

Пачытаць Пачобута можна будзе тут. Тэндэнцыя да з’яўленьню прафэсыйных журналісцкіх блёґаў у ЖЖ набірае абароты: падобна, што Facebook зойме мейсца ЖываЖора яшчэ ня спора. Некаторыя блёґеры нават жартавалі, што на Захадзе зьнітаваньне блёґаў з сацыяльнымі сеткамі пачалося толькі зараз, а ў нас ад гэтага усё й распачалося восем год таму. Вучыцеся ад Беларусі, спадарства!

Тэма дакумэнта, што расьпісвае на год наперад працу камунальных слюжбаў па зьнішчэньні дамовых сетак не атрымала працягу. Мо праз тое, што мінулым разам гэтая скандальная ініцыятыва заглухла амаль у момант народзінаў. Хаця зараз мы майма справу з болей дэталізаваным дакумэнтам, бачнымі грамадзкасьці ініцыятарамі з’яўляюцца ўсё тыя ж кіраўнікі Менскіх Гарадзкіх Сетак ды кіраўніцтва камунальнае гаспадаркі. Да таго ж, дакумэнт датычыць толькі Менску, не чапаючы абласныя цэнтры. Казаць пра легальнасьць падобных рэчаў болей, чым раней, ня выпадае; хутчэй ствараецца ўражаньне, што дзяржава працягвае эксперыментаваць, падстаўляючы іншых асобаў у якасьць цэльняў на выпадак правалу.

Нарэшце трохі гумару! Зьвеставаньне для ЖЖыстаў. Чытаць трэба ўсім! Напэўна, варыянт ЖЖ-шнае Бібліі ўжо таксама напісаны. Толькі не апублікаваны. Бо Зьвеставаньне забараняе ставіць запісы пад кат.

Блёґер ivan-ausianik спецыялізукцца на аналізе судова — палітычнае сыстэмы Беларусі, а таксама рэгулярна выкладае выпадкі з судовае практыкі. На вельмі цікавыя думкі наштурхоўвае апісаньне самога карыстальніка, пастаўленае на старонцы профілю. Праўда або не, але аналіз некаторых судовых працэсаў, запрапанаваны ім, ставіць яго ў адзін шэраг з watcher-interio, з адзіным выняткам, што ў першага стыль значна болей акадэмічны, чым у другога: watcher-interio цэліць на моладзевую аўдыторыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)