Общество
eolonir

Блёгасфэра: чаго хоча беларускае студэнцтва?

Беларускае студэнцтва хоча застацца ў Менску (калі студэнт зь вёскі) або “зваліць” за мяжу (абсалютна ва ўсіх выпадках). Палітычная актыўнасьць ды праблемы такіх, як Жалезнічэнка, Кім, Вячорка тыповаму беларускаму студэнту абыкавыя. Да падобнае высновы прыйшоў блёгер trauch у сваім допісе наўздагон абмеркаваньням па выключэньні Франака Вячоркі.

Арыгінал посту “Чаго трэба беларускаму студэнту” можна праглядзець вось тут.

Як заўжды, у адвечных пытаньнях: “слушна выключылі або няслушна?” ды “будзе маўчаць студэнцтва ці не” — былі дадзеныя досыць песымістычныя адказы.

Так, студэнцтва будзе маўчаць, бо “маўчалі й падчас касаваньня ільготаў”, бо “студэнтам усё адно”, бо большасьць “нават і ня ведае, хто такі Франак і чаму яго выключылі”, і ў іх (большасьці) ісваіх праблемаў вышэй за галаву, каб яшчэ пра Франка думаць”, і “ў Менску трэба застацца, і родныя хвалююцца, а так, калі варухнешся – давядзецца, маўляў, змагацца”. Некаторыя блёгеры датрымліваюцца пазыцыі, што “студэнты павінны вучыцца, а не займацца палітычнай барацьбой”.

А вось на пытаньне, што будуць рабіць актывісты, былі дадзеныя наступныя тыповыя адказы: “забабахаюць” кампанію ў ЖЖ”, “будуць выбіваць гранты”, “ня будуць рабіць нічога”.

Задаваліся пытаньні: “А калі на факультэце масава па 30 чалавек выключалі нібыта на той жа падставе – дзе былі актывісты?” “Чаму так хутка забыліся на Железьнічэнку, як паўстала новая нагода ды новая ахвяра?” “Навошта мне выходзіць на вуліцу, каб згубіць права на інстытут?”

Карацей, чарговая досыць тыповая дыскусыя ў ЖЖ дазваляе зрабіць некалькі высноваў. Па-першае, інфармацыйныя кампаніі з прычыны выключэньняў з унівэрсытэтаў або звальненьняў з працы выклічуць у лепшым выпадку абыякавыя поціскі плячыма, а не абурэньне. Старая апазыцыя як з’ява страціла свой маральны аўтарытэт сярод моладзі (што складае большасць наведвальнікаў буйных палітычных суполак). Карыстальнікі загадзя перакананыя, што ўсё, што ні робіцца – будзе марна.

Па-другое, заявы пра выключэньні, звальненьні, арышты выклікаюць абарончую рэакцыю: маўляў, дзе вы былі, калі нас выключалі? У нас сваіх праблемаў багата, навошта нам марнаваць час на тое, што загадзя ня дасьць аніякага плёну й будзе небясьпечным? Пры такіх заявах цяжка чакаць нейкае актыўнасьці, беручы пад увагу, што інтэнаўты традыцыйна найболей актыўны пласт грамадзтва.

Такія вывады таму й робяцца, што дыскусыя не адзіная, а досыць тыповая: такіх з большай або меньшай папулярнасьцю паўстае па дзесяць на тыдзень. Але факт тое, што па выбарах 2006 году яны ймкліва губляюць сваю папулярнасьць: зараз рэдка заўважыш, каб пад палітычнымі допаісамі было болей за 10 камэнтароў. Выключэньне складаюць толькі скандальныя гісторыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)