Общество
eolonir

Блёгасфэра: Ад Чарнобыльскага шляху да 9 траўня

Чарнобыльскі Шлях меў наступствы ў ЖЧ: прадстаўнікі моладзевых груповак радыкальна “прайшліся” адзін па адному.

Асабліва дасталося анархістам, якія, па словах актывісткі руху “БУНТ” zmagarka, “паслалі арганізатараў… ды …раўлі лёзунгі, накіраваныя супраць беларускае дзяржавы, на карысьць нішчымнасьці, амаральнасьці ды папросту татальнага глюпства ды бессэнсоўніцы”. Цалкам падборку цытатаў са спрэчкі між БУНТаўцамі, Мфаўцамі, анархістамі ды іншымі групоўкамі, якія бралі ўдзел у Чарнобыльскім Шляху, можна прачытаць на допісу nicolaev тут.

У ЖЧ адбываюцца выбары ў назіральную Раду кірылічнага сэгмэнту гэтае блёгавае пляцоўкі. Чым менавіта будзе займацца гэтая Рада – нікому не вядома, але там ужо з’явілася праграма кандыдата ад Беларусі вядомага па справе чатырнаццаці Антона coipish’а. Антон абяцае вярнуць базавы рахунак (блёґ, які можна завесьці бясплатна ды які не паказвае рэклямы) ды ўсяляк падтрымліваць беларускую блёґасфэру. Па падрабязнасьці можна пайсьці на адмыслова створаную суполку або чытаць у nicolaev вось тутака або тутака.

Дзевятага траўня мінуў. Блёґеры пісалі тое, што яны самі ведаюць пра вайну. Што казалі ім іх бацькі, дзяды, сваякі, каго радзіну або ўласна закранула гэтая вайна. Сярод сабраных вось тут блёґерам petra-leleka допісаў багата й тых, каго б абвінавацілі ў “пераглядзе гісторыі”. Але ведзь галоўнае – гэта ведаць праўду. Якая ня мае нічога супольнага з фальшывым афіцыйным патрыятызмам, у рамы якога зьмесьціцца й паламаны ў Дражні крыж, усталяваны сп. Сіўчыкам як даніна памяці забітым партызанамі мірных жыхароў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)