Общество
Eolonir

Благасфэра пра Vkontakte.ru ды анлайн-дэмакратыю ў Беларусі

Праз добры час пасьля зьяўленьня ў найпапулярнейшай у Беларусі сацыяльнай сеткі Vkontakte.ru украінскай моўнай вэрсыі мы нарэшце дачакаліся й вэрсыі беларускай. Прычым гэта адбылося выключна дзякуючы карыстальнікам сэрвіса, а не распрацоўшчыкам. Апошнія ўсяго толькі адкрылі моўныя файлы для перакладу, а ўласна пераклад рабіла суполка з карыстальнікаў. На заходняй глабальнай сетцы Facebook.com пераклад усё яшчэ трывае.

<Такім чынам, зараз vkontakte.ru мае вельмі якасную, на думку аўтара, беларускамоўную вэрсыю тарашкевіцкім правапісам. Дапамагчы зь перакладам Facebook, які, зрэшты, ёсьць самай папулярнай сацыяльнай сеткай у сьвеце, можа кожны. Для гэтага, маючы акаўнт у сыстэме, трэба перайсьці да модулю Translations, які лёгка знаходзіцца праз унутраны пошук, ды, прачытаўшы ягоныя ЧаПы (‘частыя пытаньні’), пачынаць пераклад па адпаведнай спасылцы. Патрэбна толькі трохі часу ды жаданьне, ніякіх адмысловых ведаў не вымагаецца.

На найбуйнейшай суполцы ў ЖЧ, прысьвечанай беларускай мове, адбываюцца выбары мадэратараў. Як працуе анлайн-дэмакратыя ў Беларусі, няхай і ў маленькім маштабе, можна пабачыць вось тутака.

Рэакцыя камэнтатараў на заклік правесьці дэмастрацыю за свабоду слова ў Інтэрнэце (шляхам пакіданьня заўвагаў да гэтага допісу) была ніякай. Асноўным лейтматывам выкавазньняў было: “Такія акцыі трэба ладзіць на вуліцах, а не ў ЖЧ”. Зрэшты, чыста суб’ектыўна на minsk_by ужо даўно не было якасных дыскусыяў па якіх-заўгодна тэмах, мо празь ейную масавасьць. Таму, каб атрымаць сэнсоўныя водгукі, апытаньні варта складаць на меншых тэматычных суполках.

Не амінула інтэрнаўтаў і нешматлікае шэсьце нацболаў на 7 лістапада. Рэакцыя на відэа гэтай «імпрэзы» была абсалютна сьцёбнай: бальшыня папросту кпіла над нязьбежнасьцямі між тэкстам ды відэа ды над недарэчнасьцю акцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)