Общество
Eolonir

Благасфэра пра пірацкую прадукцыю ды эканамічнау крызу

Калі ёсць альтэрнатыва: спампаваць песьні беларускіх выканаўцаў бясплатна зь Інтэрнэту або пайсьці ў краму ды прыдбаць сабе ліцэнзійную плыту, што вы хутчэй зробіце? Як аказалася, большсьць камэнтатараў minsk_by лічыць, што гэта залежыць і ў тым ліку ад якасьці запісу, але збольшага ўсе аддадуць перавагу менавіта плытам, калі існуе такая магчымасьць.

Зазначана было таксама, што ліцэнзыйныя дыскі іншаземных выканаўцаў наўрад ці будуць набывацца, як будзе магчымасьць знайсьці трэкі ў Інтэрнэце.

Дыскусыю ў дэталях можна прачытаць вось тут. Прыблізна тыя самыя вынікі даюць апытаньні ва Ўкраіне: высьвятляецца, што легальна набываць дыскі ўкраінскіх выканаўцаў будзе значна большая частка народу, чым іншаземных. Гэта зьвязана ня толькі з пачуцьцём патрыятызму, але й з розьніцай у кошце плытаў: іншаземныя запісы каштуюць, як правіла, болей за запісы “сваіх” выкананўцаў.

Блогер cyxymu, чые артыкулы перадрукоўваліся ў беларускай благасфэры падчас вайны ў Грузіі, апублікаваў матэрыял пра “сапраўдную эканамічную крызу”, а менавіта фотарэпартаж пра гіпэрынфляцыю ў Зімбабвэ. У ім не знайсьці рэцэптаў, што рабіць у сучасным становішчы беларусам, але можна акаштаваць хуткасьць, зь якой прырастала колькасьць нулёў на банкнотах колішняй Паўднёвай Радэзіі, якая яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагодзьдзя вядома была сваёй урадлівай глебай.

Расейскі блогер soberminded паспрабаваў на by_politics знайсьці адказ на пытаньне вызнаньня Асэтыі й Абхазіі афіцыйным Менскам. Як мяркуе большасьць блогераў, усё ляжыць у жаданьні Аляксандра Лукашэнкі лібералізаваць свой візэрунак на Захадзе і, такім чынам, атрымаць пэўную процівагу Расеі ў Беларусі. Захады мелі пэўны посьпех: візавыя санкцыі перапыненыя на паўгады. Такім чынам, мяркуюць блогеры, наўрад ці сучасны кіраўнік дзяржавы пойдзе на непапулярны на Захадзе крок яшчэ прынамсі цягам паўгода. Як мяркуе watcher-interio, падобны сучаснаму status-quo захаваецца да сьнежня, калі з Масквы прыйдзе новы цэньнік на газ. Тады й пачнецца чарговае кола актывізацыі стасункаў між Захадам ды афіцыйным Менскам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)