Общество
Вольга Слуцкая

Бізнэсовец з Расіі выдаткаваў грошы на Статут ВКЛ

Музей гісторыі Магілёва сабраў амаль 14,5 тысяч долараў для выкупу арыгінальнага выдання Статута ВКЛ.

— Вялікую суму грошай выдаткаваў расейскі бізнэсовец з беларускімі каранямі Павел Бераговіч, вядомы як фундатар літаратурнай прэміі «Дэбют», — расказаў у размове з карэспандэнтам «Салідарнасці» дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Са слоў дырэктара, ён сустракаўся з прадстаўніком беларусаў Вялікабрытаніі, якія таксама выказалі жаданне аказаць фінансавую дапамогу.

Як паведамлялася раней, прыватны калекцыянер з Масквы выставіў на продаж на электронным аўкцыёне унікальную кнігу – Статут ВКЛ 1588 г., выдадзены друкарняй Мамонічаў. Кошт выдання – 45 тысяч долараў.

На мінулым тыдні дырэктар Музея гісторыі Магілёва разам з экспертам Нацыянальнага гістарычнага архіва з’ездзілі ў Маскву і, упэўніўшыся, што дакумент арыгінальны, заплацілі 10% ад сумы ўладальніку.

Згодна з дамовай, астатнюю частку трэба выплаціць да 25 ліпеня.

Нагадаем, што пералічыць грошы можна на рахунак музея:

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А

рахунак: УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147

Магілёў, вул. Першамайская, 71

Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)