Бізнесовец Аляксандр Васілевіч напісаў у СІЗА кнігу казак для дачкі
14 верасня палітвязень адзначыў дзень нараджэння.
Бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандр Васілевіч з канца жніўня мінулага года знаходзіцца ў няволі.
14 верасня ён адзначыў у СІЗА дзень нараджэння. У той самы дзень жонка палітвязня Надзея Зелянкова прэзентавала кнігу казак, паведамляе «Вясна».
«Папа и пингвин» — кніга з дзевяццю казкамі палітзняволенага Аляксандра Васілевіча, якія ён піша з турмы для сваёй дачкі Уршулі. Кнігу можна самастойна раздрукаваць у зручным фармаце.
Павіншаваць Аляксандра са святам можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
Читайте еще
Избранное