Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

Адна з найбуйнейшых бітваў Сярэднявечча, у якім войска ВКЛ і заходнееўрапейскае рыцары сустрэліся з татарамі адбылася 620 гадоў таму.

Напрыканцы XIV стагоддзя набрала моц новая ўсходнееўрапейская дзяржава — Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Развіццё ВКЛ адбывалася ў складаных умовах — з Захаду на яго ціснуў агрэсіўны Тэўтонскі ордэн.

На Усходзе разгарэлася суперніцтва паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім — за збіранне ўсіх земляў былой Кіеўскай Русі. Вельмі небяспечны вораг — на поўдні, дзе аселі шматлікія орды татараў. Частка праваслаўнага насельніцтва нават абвясціла сябе «татарскімі людзьмі» — па Случы, Цецеравы, Гарыні, Бугу ўзнікалі абшчыны, што аддавалі перавагу больш прывольнаму рэжыму качавой татарскай адміністрацыі — насуперак уладзе князёў і баяраў.

За кантроль над украінскімі і паўднёва-беларускімі землямі Літве давялося весці доўгую барацьбу з мясцовымі князямі, іх сюзэрэнамі-татарамі і Каралеўствам Польскім.

У 1321 годзе літоўскае войска ў крывапралітным баі на рацэ Ірпень разбіла кіеўскіх, валынскіх і Бранскіх князёў і іх татарскіх саюзнікаў, пасля чаго ўзяло штурмам Кіеў. Татары адказалі набегам на Літву і Беларусь.

Але ў 1362 годзе літоўска-беларускае войска ўшчэнт разграміла стэпнякоў на Сініх водах. І ВКЛ імкліва прасунулася далёка ва Украіну. Аднак вельмі хутка Залатая Арда дамаглася ад Літвы права на сумесны збор даніны з большай частцы ўкраінскіх земляў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(11)