«Бітл» Рынга Стар прыняў кветкі ад беларускі (фотафакт)
Легендарны “бітл” Рынга Стар у часе свайго канцэрту ў Празе прыпыніў выступ, каб прыняць кветкі ад школьніцы-беларускі і яе сяброўкі. Канцэрт прайшоў у межах эўрапейскага турнэ “All Starr Band”, у якім бяруць удзел зоркі рок-н-ролу.
Праскія аматары “Бітлз” ўжо пасьпелі адзначыць, што, нягледзячы на адносна лібэральнае стаўленьне аховы, тое былі адзіныя кветкі, падораныя Рынга Стару ў часе канцэрту. У некаторых іншых гарадох, дзе праходзіць турнэ, ахоўнікі паводзяць сябе жорстка, не падпускаюць гледачоў да сцэны і нават забараняюць фота і відэаздымкі.
Рынга Стар прымае
кветкі ад школьніцы-беларускі
Такія надзвычайныя меры ў дачыненьні да аднаго з двух на сёньня жывых удзельнікаў “Бітлз” тлумачацца ў тым ліку і трагічнай гісторыяй – як вядома, Джон Ленан быў застрэлены былым фанатам, а Джордж Гарысан падвергся нападу псыхічна неўраўнаважанага чалавека ва ўласным доме.
Заля праскага кангрэсавага цэнтру (больш як 2 700 месцаў) ў
сераду 29 чэрвеня была запоўненая цалкам. Музыкі выканалі два дзесятка хітоў, у тым ліку і з рэпэртуару Бітлз -- Honey Don't, I Wanna Be Your
Man, Yellow Submarine, With A Little Help From My Friends.
Канцэрт “All Atarr Band” у Празе
У Чэхіі Рынга Стар адмовіўся ад сустрэчы з фанатамі і журналістамі, аднак сказаў, што застанецца ў Празе да суботы, каб пабыць у старажытным горадзе ў ролі звычайнага турыста. Апошняе, улічваючы статус жывой легенды, будзе для яго праблематычным.
Як і Пол Макартні, Рынга Стар працягвае канцэртную дзейнасьць – у 1998 годзе ён быў першым "бітлом", які прыехаў на тэрыторыю былога Савецкага Саюзу. На пытаньні журналістаў, чаму лівэрпульская чацьвёрка ў свой час не наведала СССР, Стар адказвае каротка: “Не запрашалі”. Сярод гарадоў цяперашняга эўрапейскага турнэ Рынга Стара – Кіеў, Масква, Санкт-Пецярбург і Рыга.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное