Лица
Таццяна Процька, Новы час

Без гэтых жанчын памяць пра БНР была б іншай

Жанчыны БНР браліся за самыя цяжкія справы, якія не давалі публічнага замілавання. Усе гэтыя жанчыны былі да фанатызму верныя тым ідэям, якім яны прысвяцілі жыццё, — ва ўсіх успамінах абавязкова адзначаецца гэтая іх якасць.

Ларыса Геніюш

«Жанчына не можа быць прэзідэнтам»

Захаваўся ўспамін Ларысы Геніюш пра апошнюю сустрэчу з цяжка хворым Васілём Захаркам, які ў 1943 годзе ўзначальваў БНР:

«Ён сказаў мне, што прыходзіць канец яго жыцця, што ён быў адным з тварцоў акту Дваццаць Пятага Сакавіка 1918 г., пасля смерці А. Крэчэўскага з’яўляецца Старшынёю БНР і, як выбраны народам сябра ўраду, адыходзячы, хоча перадаць свае паўнамоцтвы дастойнаму чалавеку. Што рабіць? Няма адпаведнага чалавека, ёсць толькі такая жанчына, а жанчына не можа быць прэзідэнтам. Што ж, гэта быў 1943 год... «На гэтае становішча я мог бы паставіць толькі цябе, каб ты не была жанчынай». Тады я запрапанавала Абрамчыка».

З пазіцый таго часу лічылася, што жанчыны мала і нешырока адукаваныя, больш эмацыйныя, менш адказныя — таму высокія пасады, дзе патрабуецца вытрымка, халодны разлік, адказнасць, для жанчын не падыходзяць. Сёння гэта называецца мужчынскім шавінізмам. І хоць у тыя часы жанчыну баяліся прызначыць кіраўніком, на самай справе яны адыгралі ў станаўленні і развіцці БНР важную ролю — былі на самых складаных і «негераічных» галінах. Узгадаем пра тры галіны, дзе жанчыны сталі легендарнымі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)