Без дапамогі не абыйсціся. Ці гатовы Мінск да турыстаў з інваліднасцю?
Напярэдадні Еўрапейскіх гульняў Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць маніторынг даступнасці інфраструктуры Мінска.
Наколькі гарадскія аб’екты гатовыя да турыстаў з інваліднасцю? Разам з валанцёркай у інвалідным вазку і эксперткай у галіне інклюзіўнага турызму мы ацанілі даступнасць гатэлю «Арэна» ля адной са спартыўных пляцовак — «Чыжоўка-Арэны».
Даступны туалет і макушкі з-за стоек
Мікрараён Чыжоўка хоць і аддалены ад цэнтру, але мае некалькі важных турыстычных аб’ектаў: спартыўная арэна, дзе пройдзе частка спаборніцтваў Еўрагульняў, гатэль побач з ёй, заапарк.
Разам з эксперткай у галіне інклюзіўнага турызму Наталляй Барысенка-Клепач кіруемся ў будынак гатэлю, дзе нас ужо чакаюць валанцёрка Крысціна, а таксама галоўная гераіня маніторынгу Вольга Дзеравяга. Вольга перамяшчаецца ў інвалідным вазку, і ў прамым сэнсе на сабе выпрабоўвае ўсе элементы даступнасці.
Да нашага прыходу валанцёркам ужо паказалі банкетную залу на другім паверсе, цырульню і рэстаран у гатэлі. У цэлым даследчыцы засталіся задаволенымі: сталы ў банкетнай зале дазваляюць пад’ехаць вазку, вось толькі ў прыбіральні для людзей з інваліднасцю няма парэнчаў.
Але цалкам прыстасаваны для людзей з дадатковымі патрэбамі санвузел ёсць на першым паверсе. Бадай, адзіная хіба ў гатэлі — высокія стойкі аховы і адміністрацыі: Вольга нават не змагла ўбачыць людзей, якія за імі сядзяць. Затое стойка ў гардэробе — паніжаная, і гэта плюс.
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное