Спорт
Сяргей Нятрэба

«beZ bileta» пераздымуць кліп

Група “beZ bileta” вырашыла зьняць другі кліп на адну і тую ж песьню — “Лодочки”. Лідэр групы Віталік “Артыст” тлумачыць гэткі досыць нечаканы для беларускіх музыкаў крок тым, што да-дзены твор ужо даўно стаўся візытнай карткай групы, а ён толькі дапісаў песьню.

Справа ў тым, што ранейшы кліп узору 2003 года быў зьняты рэжысэрам Тацьцянай Кушнер на няскончаную вэрсію песьні і з малым бюджэтам. Але ўсё роўна меў посьпех і трымаўся доўгі час на першых прыступках тэлевізыйных гіт-парадаў. Цяпер жа відэаролікам зацікавіліся спонсары, таму ён будзе зьняты наноў. Рэжысэрам станецца Мацьвей Сабураў, вядомы па кліпу “Госьці”, а харэографам і пастаноўшчыкам трукаў — рэжысэр тэатру “ІнZэст” Вячаслаў Іншаземцаў. На Захадзе такая практыка — рабіць некалькі відэа на адну і тую песьню — практыкуецца пастаянна, на Беларусі ж “beZ bileta” стануцца першапраходцамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)