Беёнсэ ці Джэсіка Альба? (галасаванне)

R&B-спявачка супраць галівудскай актрысы — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Адна з самх тытулаваных R&B-спявачак Беёнсэ Ноўлз праславілася як лідар дзявочай групы Destiny's Child. Талент і экзатычная прыгажосць адразу спадабаліся публіцы. Варта было Беёнсэ пачаць сольную кар’еру, як на яе літаральна пасыпаліся шматлікія музычныя ўзнагароды (у 2010 спявачка за адну ноч атрымала адразу 6 статуэтак Грэмі). А яшчэ спявачка рэгулярна трапляе ў рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету.

Супрацьстаіць ёй галівудская актрыса Джэсіка Альба, якая таксама не саступае пальму першынства ў пытаннях сэксуальнасці. Тэле- і кінакар’ера прыгажуні пачалася ўжо ў 13 гадоў, аднак сапраўдная слава прыйшла да яе пасля галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Цёмны анёл» (2000-2002). Затым былі «Горад грахоў», «Наркоз», «Дзесяць». Самой актрысе не падабаецца яе слава «сэксуальнай лялькі» і нават у сваіх кантрактах Альба прытрымліваецца строгай умовы «не распранацца».

Беёнсэ

Джэсіка Альба

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 625 наведвальнікаў. Перамагла Джэсіка Альба — 56.5%:43,5%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Эмілія Кларк — Ірына Шэйк

Дзіяна Кругер — Кэндыс Свэйнпоўл

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)