Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Бессэнсоўнасць. Заканатворчасць у краіне без законаў

На тыдні беларускія ўлады шчыльна заняліся «калязаканатворчасцю». Чаму «каля»? Таму што ўсе выдатна разумеюць: у краіне, дзе «не да законаў», выдаваць «на-гара» нарматыўныя акты — справа зарання бессэнсоўная.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Абмеркаваннем тыдня можна лічыць пужалку ад ГУБАЗіКа. Па іх паведамленні, нібыта ў пастанове Савета міністраў аб процідзеянні экстрэмізму падпісчыкі «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» прыраўноўваюцца да ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання». На іх, па ідэі, павінны заводзіць «крыміналку», і санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў турмы.

Такая навіна ўзрушыла беларусаў. Найперш юрыстаў, таму што ў прынцыпе «экстрэмізм» павінен вызначацца ў дзеянні. А простае чытанне тэлефона экстрэмісцкім дзеяннем быць не можа. Але «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы пачалі губляць падпісантаў.

Што можна сказаць з гэтай нагоды? Толькі адно: «А ці не ўсё роўна?». Раней, у добрыя «да-дваццатыя» часы кожнаму пратэстоўцу, у залежнасці ад жадання міліцыянтаў, прапісвалі «дробнае хуліганства» і адпраўлялі на 15 сутак.

Пасля кожнаму сталі выдаваць «23.34», а яшчэ потым — і «арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках». Цяпер усё будзе «экстрэмізмам».

Разумееце, насамрэч жа — не змянілася нічога. Змянілася толькі назва артыкулу. А ці не ўсё роўна, што сфальсіфікуюць у прысудзе? А таму і турбавацца, у прынцыпе, было няма чаго.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)