Алег Новікаў, Новы час

Берлінскі мур рухнуў. Рухнуць і нашы муры

Германія адзначыла 30-ю гадавіну адзінства, якая наўрад ці адбылася б без усходненямецкіх дысідэнтаў, дзейнасць якіх на некаторых этапах гісторыі падавалася ўвогуле бесперспектыўнай.

Фота EPA

У 1986 годзе ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (ГДР) адбылася важная падзея. Рэспубліку наведаў Тэа Зомер — галоўны рэдактар штотыднёвіка Die Zeit, аднаго з вядучых заходненямецкіх ліберальных СМІ.

Па слядах ваяжу журналіст засведчыў, што нямецкая сацыялістычная дзяржава знаходзіцца ў добрым стане, і ніякіх прыкмет яе калапсу на гарызонце не бачна. Сваё, як пакажа час, памылковае рэзюмэ гер Зомер, напэўна, рабіў у тым ліку аналізуючы стан мясцовага апазіцыйнага руху.

На той час дысідэнты Усходняй Германіі ўяўлялі сабой дастаткова сумнае відовішча. У цэлым палітычна актыўная апазіцыя ў ГДР была абмежаваная некалькімі тысячамі чалавек з вельмі амбівалентнымі платформамі.

Слабасць апанентаў рэжыму была абумоўленая ў тым ліку шэрагам гістарычных фактараў. Пачаць можна з таго, што на момант будаўніцтва дыктатуры на Усходзе Германіі ніякай асаблівай грамадзянскай актыўнасці ўвогуле не было — любыя яе праявы даўно зачысцілі нацысты. Хіба што неяк пратэставала моладзь, якая баялася рэстаўрацыі дыктатуры.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:7)