«Беркут» зьбіў здымачную групу Белсату
Здымачную групу «Белсату» журналіста Юрася Высоцкага і апэратара Сяргея Марчыка «Беркут» зьбіў у Чаркасах. У журналістаў забралі тэхніку і дакумэнты. Юрась Высоцкі знаходзіцца ў пастарунку міліцыі, Сяргей Марчык з траўмаю ў шпіталі.

Сяргей Марчык (злева) і Юрась Высоцкі.
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку апэратар Аляксандар Баразенка
26 студзеня ў Чаркасах кіеўскія аўтамайданаўцы, якія прыехалі каля паўночы, штурмавалі аблдзяржадміністрацыю. Відавочца штурму распавёў Радыё Свабода, што спачатку на плошчу пад’ехалі каля 30 аўтамабіляў аўтамайданаўцаў. Акрамя іх, у абласную адміністрацыю прыйшлі і чаркасцы — усяго каля сотні чалавек. Пяцёра зь іх, кажа відавочца, пачалі штурм: яны кідалі «кактэйлі Молатава» ў будынак і білі вокны.
«У гэты час прыбеглі байцы ўнутраных войскаў. Людзі пабеглі, а байцы сталі іх затрымліваць. Людзей вельмі моцна білі дубінкамі. Білі моцна і па машынах, у якія садзіліся людзі. Байцы прабеглі па ўсім раёне і дабівалі і затрымлівалі людзей», — кажа сьведка.
Ён таксама паведамляе, што ў горадзе цітушкі б’юць машыны на вачах у міліцыі. Па яго падліках, дванаццаць цітушак разьбілі пяць аўтамабіляў на плошчы. Відавочца кажа, што яны перасоўваюцца групамі па шэсьць-сем чалавек.
Акрамя гэтага, зьбілі журналістаў розных украінскіх мэдыяў.
«Правы Сэктар» ужо распаўсюдзіў заяву, што «ня ўдзельнічаў у так званым штурме адміністрацыі і нікога не заклікаў да такіх дзеяньняў». Цяпер пішуць яны, ім невядома, хто менавіта штурмаваў аблдзяржадміністрацыю.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное