Политика

Беніта Ферэра-Вальднер: Запрашаць Лукашэнку яшчэ зарана

У першы дзень нефармальнай сустрэчы ў Чэхіі міністры замежных спраў Еўрасаюза так і не прыйшлі да згоды, ці запрашаць на саміт ЕС Аляксандра Лукашэнку. Пазіцыі еўрачыноўнікаў разышліся.

27 сакавіка міністры замежных спраў Еўрасаюза сабраліся на двухдзённую нефармальную сустрэчу ў замку Глубока над Влтавай у паўднёвай Чэхіі, доме продкаў чэскага міністра замежных справаў Карэла Шварцэнбэрга.

Як паведамляе Радыё Свабода, асноўнай тэмай сустрэчы з’яўлецца абмеркаванне перспектыў пашырэння Еўрасаюза на шэсць балканскіх краінаў — Албанію, Боснію і Герцагавіну, Македонію, Чарнагорыю, Сербію і Харватыю. Другое важнае пытанне — запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі на саміт ЕС ў Празе 7 траўня, калі адбудзецца афіцыйная інаугурацыя Усходняга партнёрства..

У першы дзень еўрачыноўнікі не прыйшлі на гэты конт.

Так міністр замежных спраў Нідэрландаў Максім Ферхаген катэгарычна заявіў, што супраць ўдзелу беларускага кіраўніка ў травеньскім саміце. Ён лічыць, што падобнае запрашэнне аўтакрата стане свайго роду заплюшчваньнем вачэй на брутальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Паводле Ферхагена, “Лукашэнку нельга даваць палітычнай трыбуны”.

Пазіцыю Еўрапейскай камісіі па гэтым пытанні агучыла і еўракамісар па знешніх сувязях Бэніта Ферэра-Вальднэр. Па яе словах, запрашаць Лукашэнку ўжо сёньня было б зарана. Разам з тым Бэніта Ферэра-Вальднэр за тое, каб даць Лукашэнку “яшчэ адзін шанец”.

Яна лічыць, што неабходна пачакаць і паглядзець, “як падзеі будуць развівацца”, маючы на ўвазе свой візіт у Мінск у красавіку, сустрэчы з беларускімі ўладамі ды няўрадавымі праваабарончымі арганізацыямі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)