Скандалы
Тамара Савіч, «Еўрарадыё», фота charter97.org

«Белзнешрэклама»: «Правакацыйны білборд павесілі незаконна!»

Рэклама каля сталічнага кінатэатра «Беларусь» са зместам «Гэта стабільнасць падобна да смерці» правісела менш за суткі.

Канструкцыя з рэкламай належаць кампаніі “Белзнешрэклама”. Але ў самой кампаніі пра новы рэкламны плакат нічога не ведалі — па іх версіі там павінна стаяць рэклама “Смак беларускай мовы”.

Пасля тэлефанавання Еўрарадыё кіраўнік кампаніі Дзяніс Моўчан тэрмінова выехаў на месца. Вось што распавялі ў “Белзнешрэкламе”:

— Гэта несанкцыянаваная рэклама. У нас форсмажорныя абставіны — мы не размяшчалі гэтую рэкламу, ужо выклікалі міліцыю. Але і білборд ўжо нехта зняў.

Цяпер на яго месцы знаходзіцца рэклама “Смак беларускай мовы”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)