Общество

«Белсаюздрук» прадае вокладкі на пашпарт у колерах расійскага сцяга і надпісам «Расія»

Генадзь Вінярскі сфатаграфаваў паліцу ў шапіку «Белсаюзадрука».

Фота з Фэйсбуку Генадзя Вінярскага

Журналіст Глеб Лабадзенка патэлефанаваў намесніцы генеральнага дырэктара «Белсаюздруку» Святлане Ніканавай.

«Святлана Аляксандраўна, аказваецца, кепска слухае выступы прэзідэнта і не ведае, што нас спрабуюць нахіліць, падзяліць і ўключыць у склад Расеі. Пераказаў начальніцы змест свежых выступаў кіраўніка дзяржавы і задаў толькі адно пытанне: прыбіраеце з продажу або пісаць у КДБ? — напісаў Лабадзенка ў Фэйсбуку. — Паабяцала, што прыбяруць. таму адсочвайце, калі праз пару дзён не знікнуць — дасылайце фоткі, будзем разбірацца з зародкамі сепаратызму!»

У гандлёвым аддзеле «Белсаюздруку» карэспандэнту Нашай Нівы сказалі, што турысты з Расіі ахвотна купляць у Беларусі гэтыя вокладкі:

— У нас шырокі асартымент вокладак для пашпарта. Проста як узор асартыменту. Чаму няма Бразіліі і Германіі? Ну, на паліцы няма магчымасці прадставіць увесь асартымент, усе колеры. Якія яшчэ краіны ёсць? Розныя ёсць. Арыентавана на турыстаў. Нічога ідэалагічнага тут няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(20)