В мире
Алесь Аркуш, «Наша ніва»

Беластоцкую «Ніву» апраўдалі

15 траўня ў Беластоцкім райсудзе быў зачытаны вырак праграмнай радзе штотыднёвіка «Ніва». Нарэшце ў гэтай справе, якая цягнулася з 2003 году, пастаўлена кропка. Судзьдзя раённага суду Беластока Кшыштаф Казлоўскі прызнаў 11 чалавек рады на чале з прафэсарам Яўгенам Мірановічам невінаватымі. Нагадаем, што праграманая рада «Нівы» абвінавачвалася ў наўмысным скажэньні інфармацыі пра наклад і выдаткі тыднёвіка з мэтай атрыманьня дзяржаўных датацый.

Судзьдзя Казлоўскі прызнаў, што супрацоўнікі «Нівы» прынесьлі нашмат болей грамадзкай карысьці, абараняючы правы беларускай меншасьці, чым магчымай шкоды, выкліканай збольшага бюракратычнымі затрымкамі ў працэсе атрыманьня датацыяў у Міністэрстве культуры і недахопам досьведу ў бухгальтарскай справаздачнасьці.

На паседжаньні суду прысутнічала прадстаўнічая дэлегацыя зь Беларусі на чале зь лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёй рады беларусаў сьвету «Бацкаўшчына» Аленай Макоўскай.

Пасьля судовага паседжаньня Мілінкевіч выехаў у рэдакцыю беластоцкага беларускамоўнага радыё «Рацыя» і выступіў у жывым этэры на FM.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)