Беларусы везлі кантрабандныя цыгарэты на 100 тысяч долараў (фота)
Супрацоўнікі Падляшскай памежнай службы Польшчы затрымалі пяцёх беларусаў, якія ў пяці аўтамабілях правозілі кантрабандныя беларускія цыгарэты.

Груз ацэнены на суму больш за 321 тысячу злотых. Як паведамляе інтэрнэт-старонка Падляшскай памежнай службы, агулам у аўтамабілях жыхароў Гродна было выяўлена больш за 30 тысяч пачак цыгарэтаў. Адзін з мужчынаў прызнаўся, што ўся кантрабанда належыць толькі яму. Пасля гэтага чатыры беларусы былі дапытаныя як сведкі і адпушчаныя. Уладальнік кантрабанды і аўтамабілі пакуль што затрыманыя.


Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное