Беларусы вачыма нямецкіх жаўнераў (фота)
На нямецкім сайце сусветнага аўкцыёна ebay можна пабачыць шмат цікавостак, звязаных з Беларуссю.
На інтэрнэт-аўкцыёне прадаецца мноства разнастайных фотаздымкаў і паштовак з Першай сусветнай вайны, якія тычацца нашай краіны.
Нямецкія жаўнеры не пісалі тады доўгіх лістоў, а дасылалі дахаты палявой поштай паштоўкі ці фотакарткі з краявідамі тых мясцін, дзе ім даводзілася ваяваць. Не маглі абысці сваёю ўвагаю немцы і жыхароў беларускай зямелькі, з якімі ім давялося сутыкнуцца, жыць у адных хатах, нешта купляць мець нейкія зносіны. Дзякуючы гэтаму для гісторыі захаваліся выявы нашых продкаў у тыя часы, што апынуліся ў віхуры вайны.
У лахманах і нацыянальных строях, з болем у вачах, стомленыя вайною, некуды шыбуючы з клункамі і дзецьмі яны ўглядаюцца на нас праз амаль стагоддзе з тых старых картак.
На адным са здымкаў адвіліся беларускія старыя з вёскі Краснагорка» (Хутчэй за ўсё сучасная вёска ў Плюскім сельсавеце Браслаўскага раёну). Дарэчы, на фота пазначана, што кабеце 107 год!
Яшчэ тры здымкі зроблены невядомым салдатам 2-га батальёну, 8-га пяхотнага палка, 5-га рэзервовага дывізіёну. Здымкі адрасаваныя ў Гёрліц да Карла Фрыца Баўэра.
«Тры рускія цывільныя асобы»
«Бацька траіх дзяцей»
«Дзве рускія кабеты»
На тэрыторыі Беларусі 5-ты рэзервовы дывізіён прымаў удзел у наступных вайсковых дзеях:
1915 год
13 — 18 верасня — Бітва за Слонім
З 19 — 24 верасня — Баі на вучастку Шчара-Сервеч
ад 25 верасня- пазіцыйныя баі на вучастку Шчара-Сервеч
1916 год
да 4 май — пазіцыйныя баі на вучастку Шчара-Сервеч
16 красавіка — 19 чэрвеня — у рэзерве 9-й і 12-й армій
20 чэрвеня па 3 ліпеня — пазіцыйная вайна на Прыпяцкіх балотах
3–9 верасня — Бітва пад Баранавічамі (Скробава-Гарадзішчанская аперацыя)
пасля да 31 снежня — пазіцыйная вайна на вучастку Шчара-Сервеч
Здымкі падпісаныя лютым 1916 году, таму ўсе беларусы паходзяць з ваколіц вучастка Шчара-Сервеч, дзе ў той час знаходзіўся дывізіон.
Усе чатыры вышэйадзначаных аўкцыёны сканчваюцца 7 лістапада. Пачатковыя кошты здымкаў па 1 еўра без перасылкі.
Яшчэ адна паштоўка, на якой беларусы з вёскі Ракітна (цяпер Лунінецкі раён) прадстаўлены не такімі бедакамі, і ў народных строях, каштуе 8 еўра без перасылкі.
Читайте еще
Избранное