Общество
Алена Антонава

Беларусы ствараюць базу паслуг для беларускамоўных

Блогер Эдуард Пальчыс звярнуўся да сяброў у Фэйсбуку з пытаннем: хто з нацыянальна-арыентаваных беларусаў займаецца бізнесам. Допіс выклікаў цікавасць аўдыторыі. Аказалася, што падобная база кантактаў, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі, ужо існуе.

Фота з сайта lstr.by

– Если мне будет нужна мебель - я пойду к «Цеслярам» Дашкевичей. Если захочу постричься - то к Павлу Виноградову. Если одеться - то в LSTR, Symbal, Honаr, Krasa и т.д. Если понадобится мыло - то к Анне Дундуковой. Если украшения, то к невесте Мирослава Лазовского - Светлане Воробей.

А в остальных сферах движений товаров и услуг? Хочется создать новую культуру перемещения денег, где они будут попадать в нужные руки, - предлагает Эдуард Пальчис. - Кто ещё из змагаров и национально-ориентированных белорусов чем занимается? Где можно поесть, заняться спортом, съездить в отдых и т.д.?

З каментароў да гэтага допісу можна стварыць дошку аб'яў, дзе беларускамоўныя беларусы прапаноўваюць свае паслугі – ад рамонту мабільнікаў і ноўтбукаў да аўтасервісу і вытворчасці гадзіннікаў. Беларускамоўныя і нацыянальна-арыентаваныя электрыкі і плітачнікі таксама не рэдкасць. Ёсць салоны прыгажосці, юрыдычныя паслугі, архітэктары і будаўнікі, а таксама псіхіятрычна-наркалагічная дапамога. Ёсць людзі, якія пякуць хлеб і торцікі, прадаюць яйкі з фермы і займаюцца рэпетытарствам.

- Смотрю, вся страна в списке, - жартуюць людзі ў каментарах.

У планах – скласці спіс, якой працай займаюцца родныя затрыманных па справе патрыётаў, падзялілася Ганна Дундукова.

Таксама высветілася, што існуе база кантактаў, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі.