Беларусы развіталiся з Рыгорам Барадуліным
У Чырвоным касцёле 4 сакавіка развіталiся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.
На імшу паводле рыма-каталіцкага абраду прыйшлі пісьменнікі Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Віктар Карамазаў і іншыя. Сярод прысутных таксама былі заўважаны палітыкі, у прыватнасці Станіслаў Шушкевіч і Аляксей Янукевіч.
Рыгор Барадулін будзе пахаваны ва Ушачы каля магілы маці.
У аўторак спачуванні родным народнага паэта выказаў Аляксандр Лукашэнка.
Читайте еще
Избранное