Общество
Eolonir

Беларусы – пра эстонскі скандал

Апошнімі днямі народ турбавала пераважна дзьве тэмы: “Чарнобыльскі шлях” (сваё) ды знос помніка радзянскаму жаўнеру ў Таліне (ужо не сваё). Замест таго, каб камэнтаваць “Чарнобыльскі шлях”, людзі сканцэнтраваліся на тым, хто зрабіў няслушна – эстонскі ўрад або дэманстранты, якія справакавалі турботы мясцовым уладам.

Карыстальнік rayniac пiша: “Возникает вопрос к нашим доблестным властям: что мистер Путин и его команда сделали для защиты памятника? Да и вообще -- чёрт с ним, с памятником! -- что сделал Путин для защиты русскоязычного населения в Прибалтике? Открыли русские школы на российские деньги? Или, может, перевезли кого-нить в Россию и дали нормальные условия проживания?”

Дыскусія на блёгу kurt_belarus паказала, што блёгерскае кам’юніці ўсё яшчэ падзеленае ў пытаньні перасоўваньня помніка. Мала хто накідваўся на паліцыю, вызнаючы, што эстонскія сілы дзейнічалі ў межах закону, у той час сам аспэкт зносу помніку адкрыта не ўхваляўся. Але й гэта пазытыў – расейская блёгасфэра ўвогуле не знайшла нічога лепшага, як узгадаць увесь багаты лексыкон лаянкі ды плюхнуць яго на эстонцаў.

Анягож, пазытыўна, што беларусы не падтрымалі сьлепа барацьбітоў за помнік, а ўстрымаўшыся выносіць уласнае меркаваньне, папросту сказалі: “Так, гэта кепска, але Эстонія была акупаваная праз Расею. У дадатак, дзеля вызваленьня тэрыторыі ў Хімках уласна расейскія ўлады зганьбавалі магілу шасьцёх расейскіх лётнікаў.

Што да “Чарнобыльскага шляху”, то і па яго заканчэньні ўсё было зацішна. Замест таго на суполцы by_politics выкладалася плойма здымкаў. Падобна, што зараз мы з’яўляемся сьведкамі нараджэньня фотажурналістыкі менавіта “ад карэньня”.

Карацей, спадарства, глядзіце фоткі!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)