Беларусы патрабуюць адкрыць у Курапатах музей сталінскіх рэпрэсій. «Могілкі не месца для гульбы»

Людзі абураныя чарговым наступам на Курапаты праз спробу адкрыцця рэстарацыі «Поедем, поедим» на базе забаўляльнага комплекса з былой назвай «Бульбаш-хол».

Камітэт уратавання мемарыяла Курапаты стварыў петыцыю, адрасаваную Мінкультуры і Мінаблвыканкаму.

У звароце патрабуюць тэрмінова скасаваць усе дазволы на існаванне рэстарацыі «Поедем, поедим»і пакінуць ахоўныя зоны для патрэб мемарыяла.

«Мы патрабуем ад сённяшніх уладаў на базе пабудаванага комплекса  адкрыцця музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, а не кабака, — адзначаецца ў петыцыі. — Мы патрабуем спыніць здзекі над памяццю закатаваных ахвяраў сталінскага тэрору, патрабуем паважлівага стаўлення да памяці рэпрэсаваных».

Зьмiцер Леановiч, які падпісаў петыцыю, патлумачыў сваё рашэнне: «Я супраць таго, каб жэрлі і пілі на костках. Могілкі не месца для гульбы. Музей ахвярам бальшавіцкіх рэпрэсій — тое, што адпавядае гэтаму месцу і ганьба, што на Беларусі дасюль не створаны такі музей».

На 18.00 31 мая петыцыю падпісалі 121 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)