Общество
Сяргей Балай

Беларусы пабілі крыжакаў у Дудутках

Не зважаючы на дождж, дзве сотні рыцараў, лучнікаў і высакародных прыгажунь бавіліся самі і рабілі для публікі прыгожае сярэднявечнае відовішча.

V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры, “Наш Грунвальд”, які праходзіць у Дудутках 20-22 ліпеня, паспрабаваў аднавіць падзеі 1410 году, калі аб’яднанае беларуска-польскае войска дала адпор арміі Тэўтонскага ордэну пад вёскай Грунвальд. Эфект ад той перамогі цяжка перааацаніць – пасля паразы пад Грунвальдам нага нямецкага жаўнера не ступала на беларускую зямлю 500 год.

І гасцям, і ўдзельнікам свята давялося прайсці выпрабаванне надвор’ем – дождж і вецер усю суботу не дадавалі спакою, але арганізатары і ўдзельнікі фестывалю абяцанне стрымалі. Турнір, бугурты і ўласна рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам адбыліся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)