«Беларусы мусяць выйсці супраць дыктатара адзін раз»
«Пагнаць дыктатара можна. Але толькі тады, калі ўвесь народ аб'яднаецца. тады трэба выйсці, але толькі адзін раз. І гэты адзін раз павінен стаць канцом гэтага чалавека, які здзекуецца над Беларуссю, які давёў яе да такога стану», – заявіў Зянон Пазняк у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

“Ёсць такое меркаванне: незалежнасць здабылі, а шчасця – не. Бо рэжым, які існуе ўжо 17 гадоў, нішчыць беларускую нацыю, здзекуецца над людзьмі, хлусіць, – гаворыць Зянон Пазняк. – Я павінны сказаць наступнае: шчасце ў нашых руках. Калі б мы не мелі незалежнасці, калі б мы не мелі нашага дому – Беларусі, то мы былі б нікім, у нас не было б перспектывы, мы былі б “бамжамі”.
Зянон Пазняк таксама павіншаваў усіх гледачоў “Белсату” з 20-мі ўгодкамі Незалежнасці Беларусі.
Читайте еще
Избранное