Комментарии
Сяргей Шапран, Новы час

«Беларусы — гэта людзі з выбітым розумам і хворай душой»

24 лютага Рыгору Барадуліну было б 83. Ён пайшоў з жыцця чатыры гады таму, праз тыдзень пасля свайго 79-годдзя. Амаль 15 гадоў Сяргей Шапран занатоўваў гутаркі з Барадуліным. Прапануем вам выбранае з гэтых дзённікаў.

1999

20 сакавіка. Падчас другой нашай сустрэчы Барадулін казаў, у прыватнасці, што беларусы — гэта людзі з выбітым розумам і хворай душой. Гэтае вызначэнне сталася тады назвай інтэрв’ю.

Калі ж пазней, праз дзесяцігоддзе, працаваў над кнігай «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным», дык нагадаў пра гэта Рыгору Іванавічу, бо памятаў, як пасля тэлефанавала адна абураная чытачка.

Дзядзька Рыгор патлумачыў: «Я гаварыў гэта адначасова і з болем, і каб, што называецца, пацвяліць быка. Я так гаварыў, жадаючы, каб гэтага не было. Я хацеў, каб людзі задумаліся і паглядзелі на саміх сябе. Гэта старая ісціна: калі ўвесь час гладзіць па галаве, можна апошнія звіліны загладзіць, таму лепей і супраць поўсці прычасаць…»

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)