Общество

Аляксандр Буракоў, Новы час

Беларускія СІЗА як канец святла

Калі мы прачынаемся раніцай і глядзім у акно — нават не задумваемся пра тое, які гэта прывілей.

Санітарныя нормы і правілы, зацверджаныя Міністэрствам аховы здароўя, гарантуюць нам дзве гадзіны прамых сонечных прамянёў у дзень.

Для гэтага будаўнікоў прымушаюць замяраць каэфіцыент натуральнай асветленасці. Ніводны жылы дом альбо прамысловы корпус ніколі не будзе здадзены ў эксплуатацыю, калі ў вокны не завітае прамень сонца.

Але ўявіце, што на ваша акно прывараны металічны шчыт ва ўсю яго плошчу. На другі дзень вы зразумееце, што такое «канец святла», а ваша жытло праз пару месяцаў ператворыцца ў сырую вязніцу.

У беларускіх СІЗА менавіта так і адбываецца. Прымяненне металічных жалюзі прадугледжана пунктам 45 Правілаў унутранага распарадку калоній і СІЗА, зацверджаных МУС. Атрымліваецца, што адзін падзаконны акт, зацверджаны МУС, супярэчыць іншаму, зацверджанаму Мінздароўя.

Пытанне, як выправіць гэтую відавочную калізію, пакінула ў тупіку службовых асоб Дэпартамента выканання пакаранняў, Дэпартамента фінансаў і тылу МУС і пракуратуры.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(16)