Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Беларускі пратэст: ёсць падставы для аптымізму

Як бы ні развіваліся падзеі, падстаў для аптымізму сёння больш, чым для суму. Неабходна толькі ўсведамляць, што мы знаходзімся ў пачатковай фазе актыўнага супрацьстаяння мадэрнізаванай часткі беларускага грамадства з архаічнай дзяржавай.

Дзяржава плыла супраць плыні (мэйнстрыму), але яе архітэктары апраўдваліся тым, што гэта плынь ідзе супраць іх. Варта прызнаць, што адзінота беларускім архітэктарам не пагражала.

Усходнія суседзі абралі аналагічны шлях, што і дазволіла двум лузерам знайсці адзін аднаго і заснаваць так званую Саюзную дзяржаву.

«Пабудаваць спрабавалі не проста палепшаную (і паменшаную) копію загінулай дзяржавы, — тлумачыць расійскі публіцыст Іван Давыдаў. — Будавалі адразу дзяржавы, што адсталі ад новага свету і няздольныя ў гэты новы свет упісацца. Дзяржавы, якія супрацьстаяць будучыні як з’яве».

Дыпламатычныя змаганні з Еўропай, якія мы сёння назіраем, не варта спісваць на выбары. Нашы выбары — толькі маркёр несучаснасці беларускай мадэлі. Яна, як і савецкая папярэдніца, не здольная ўзнаўляцца ва ўмовах палітычнай канкурэнцыі.

Адкрыта ж адмаўляць дэмакратычныя нормы сёння ахвочых няма. Адсюль — гульні ў імітацыю. Калі ўважліва прыгледзецца, то парламент у нас — не парламент, прэзідэнт — не прэзідэнт, а выбары — не выбары.

Але ў любой імітацыі ёсць мяжа. Да шостай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі яна была дасягнутая. Колькасць перайшла ў новую якасць, і гэта якасць аказалася крывавай.

Таму варта адкінуць усе спадзяванні на ўнутраны дыялог. Дыялог для беларускай улады — толькі спосаб выйграць час, неабходны для перагрупоўкі сілаў.

Цалкам артыкул чытайце тут