Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Беларуская мадэль: акукліцца, каб захавацца

На гарызонце беларускай мадэлі збіраюцца хмары. Чытачоў, якія прызвычаіліся хаця б раз на месяц праглядаць эканамічную статыстыку ад Белстата, такой навіной здзівіць складана. Калі за нулявыя гады сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП складалі 7,4%, то за дзясятыя — толькі 1,1%.

Якая ж выснова на афіцыйным узроўні была зробленая з гэтай невясёлай статыстыкі? На прыёме 11 студзеня, напярэдадні старога Новага года, яе абвясціў адзіны палітык (АП): «Галоўнае — не збаўляць хуткасць і не адхіляцца ад абранага намі шляху. Нас шмат, але Беларусь у нас адна. І гэта простая ісціна ляжыць у аснове дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці краіны».

Вельмі своечасовая выснова, пагадзіцеся. Хуткасць, калі хто забыўся, нароўні з гнуткасцю і творчасцю ў Пасланні–2013 была аднесеная да трох галоўных патрабаванняў, закліканых прыстасаваць беларускую мадэль «да бурлівых пераменаў» і не даць ёй застацца «на ўзбочыне гісторыі».

Дыфірамбаў на адрас хуткасці было сказана нямала. Прапаную самую яркую цытату: «Скажу шчыра, гэты шалёны рытм, гэты дзікі тэмп, зададзены тэхнагенным светам, у нейкім сэнсе супярэчыць нашаму спакойнаму, гістарычна павольнаму менталітэту. Мы па характары крыху іншыя людзі, чым гэты тэмп. Шалёны тэмп жыцця».

Далей ішла канстатацыя адсутнасці выбару і патрабаванне «мяняцца самім і прыстасоўвацца да імклівага, хуткаснага свету». Не дадзена, маўляў, іншага.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)