Беларуская калона з бел-чырвона-белымі сцягамі на карнавале ў Іркуцку (фота)
Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 4 чэрвеня ўзяло ўдзел у гарадскім карнавале, прымеркаваным да 350-гадовага юбілею горада.
Як паведамляе Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у карнавальным шэсці, якое працягвалася каля трох гадзін, узялі ўдзел больш за 7 тысяч чалавек – прадстаўнікі прадпрыемстваў горада і розных аб’яднанняў. Беларусы не засталіся незаўважнымі сярод іх.


Карнавал ў Іркуцку праводзіцца другі год запар. У гэтым годзе ўпершыню ў ім маглі ўзяць удзел і нацыянальныя цэнтры горада. Тым не менш, па словах старшыні ІТБК імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, далёка не ўсе цэнтры выявілі жаданне ўдзельнічаць у карнавальным шэсці, бо для гэтага трэба выканавць некалькі ўмоваў.


Па-першае, калона мусціць налічваць не менш як 35 чалавек, а не ўсе нацыянальныя аб’яднанні маюць такі актыў. Па-другое, трэба быць апранутым у карнавальныя касцюмы. Ні з тым, ні з другім у беларусаў Іркуцка праблемаў няма: актыў у іх вялікі, а ў якасці карнавальных касцюмаў былі выкарыстаны нацыянальныя беларускія строі, пашытыя ўласнаручна сябрамі ІТБК.


Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное