Беларуская біятланістка выйшла замуж у нацыянальным строі
Беларуская біятланістка Настасся Дубарэзава, што ўлетку пабралася шлюбам з фінскім спартсменам Юні Кінуненам, размясціла ў сацыяльных сетках свае фатаграфіі ў беларускім нацыянальным строі.
«Некалькі гадоў таму мне падарылі гэты беларускі строй, заўсёды ведала, што адзену», — напісала яна.
Муж, выглядае, апрануты ў фінскі нацыянальны строй.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное