Беларускамоўны міліцыянер даглядаў людзей у судзе па справе Кондруся
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 лістапада была выстаўлена ўзмоцненая ахова — судзяць удзельніка Плошчы-2010 Уладзіміра Кондруся.
Жадаючых патрапіць на працэс уважліва даглядалі на ўваходзе ў залу. Праваахоўнікі прывезлі мабільную рамку. Звярнуў увагу на сябе адзін з супрацоўнікаў міліцыі, які размаўляў па-беларуску.
— Калі ласка, пакажыце, што ў вас у заплечніку, — ветліва звяртаўся ён да прэсы. — Калі ласка, можаце праходзіць у залю суда.
Раней такога бачыць у судах не даводзілася, абмяркоўвалі журналісты і актывісты, якія прыйшлі на працэс. Падчас працэса гэты супрацоўнік міліцыі знаходзіўся ў залі суда.
Фота Сяргея Балая
Цікава, што гэты супрацоўнік міліцыі праходзіў па справе аб акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў якасці пацярпелага. На здымку з аднаго с судоў па гэтай справе ён сядзіць у сіняй куртцы сярод іншых пацярпелых супрацоўнікаў АМАПу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное