Общество
«Наша Нiва», фота Сяргея Гудзіліна

Беларускамоўны Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі (фотарэпартаж)

У кавярні «Планета зорак» прайшла ўжо восьмая беларуская ялінка для дзяцей і іх бацькоў. У праграме былі забавы для дзяцей і дарослых ад тэатру «Жывое слова» з удзелам традыцыйных навагодніх казачных персанажаў.

Забаўкі праходзілі пад акампанемент музыкаў гурта «ХохаБэнд». Арганізатарамі ялінкі выступіў сайт «Нашыя дзеткі», тэатр «Жывое слова» і супольнасць беларускамоўных бацькоў.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)