Общество

Беларускамоўны бразілец: «Цяпер нават смешна думаць, што калісьці мы з жонкай размаўлялі па-руску»

На сайце «Новага Часу» распавядаецца гісторыя бразільца, які вывучыў беларускую мову.

— Узімку 2010 года мы з Волей (тады была маёй дзяўчынай, а цяпер — жонка) шпацыравалі па Нясвіжы... Мы ўжо больш за паўгода жылі разам, але я не хацеў вучыць беларускую, бо стаміўся вучыць мовы (я ўжо валодаў шасцю), да таго ж у нас ужо былі тры агульныя мовы — партугальская, руская ды англійская.

Дык вось, гулялі мы з ёй, я быў п’яны, калі шчыра, і тут да мяне дайшло: чаму ж я не вучу беларускую? Я ў Беларусі, мая дзяўчына — беларуска... Цяпер нават смешна думаць, што калісьці мы з ёй размаўлялі па-руску.

Спадзяюся, што гэта калі-небудзь таксама дойдзе да ўсіх беларусаў (пажадана без алкаголю), якія звычайна не карыстаюцца беларускай мовай. Я не беларус, я не жыву ў Беларусі, але размаўляю па-беларуску. Што ж вы, беларусы, жывяце ў Беларусі ды не размаўляеце на беларускай мове?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)