Политика

Беларускае пасольства ў Расіі: Словы Сямашкі пра супольны парламент і ўрад вырваныя з кантэксту

У беларускім пасольстве ў Расіі Нашай Ніве пракаментавалі заяву пасла Уладзіміра Сямашкі наконт супольнага парламента і ўрада Расіі і Беларусі.

– Калі ўважліва паслухаць запіс, то можна пачуць, што пасол робіць адсылку да Саюзнага дагавора, дзе ўсё тое, што ён сказаў, непасрэдна вызначана. Таму каментары тут залішнія, а вось вы вырвалі фразу з кантэксту і некарэктна вынеслі яе ў загаловак, — сказаў прэс-сакратар беларускага пасольства ў Расіі Алег Мазура.

Нагадаем, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што краіны працягваюць працу над узгадненнем дарожных карт паглыбленай інтэграцыі.

— Прэзідэнты дамовіліся, што мэты заяўлены грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расія і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіруючыя функцыі з абавязковым выкананнем, — сказаў Сямашка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(22)