Беларуска ва Ўхані: «Трое сутак не выходжу з дома — застаецца чакаць і верыць у лепшае»
Крысьціна жыве ў 11-мільённым кітайскім Ухані, які цяпер закрылі на карантын з прычыны эпідэміі каранавіруса. Яна расказвае Радыё Свабода, што робiць, каб не заразіцца.
— Горад закрылі для ўезду і выезду. Усе спосабы перасоўваньня заблякаваныя. Я пазаўчора выходзіла на вуліцу, каб забраць у курʼера замоўленую садавіну, дык не сустрэла ніводнага чалавека ў навакольлі. А гэта 7 гадзінаў вечара, — кажа Крысьціна.
Дзяўчына кажа, што ўлады настойліва рэкамендуюць пазьбягаць грамадзкіх месцаў.
— Але ў Кітаі любое месца грамадзкае, — кажа яна. Можна выйсьці проста па ваду і сустрэць у адным месцы 30 чалавек. Цяпер гэта, безумоўна, небясьпечна.
Каб засьцерагчыся ад віруса, людзі носяць маскі. Крысьціна кажа, што іх у аптэках хапае, хаця ўдакладняе, што абышла 5 аптэк, каб набыць патрэбную.
— Звычайныя маскі не дапамагаюць. Патрэбны адмысловыя, са шчыльнага валакна № 95. Вось іх нерэальна знайсьці. Я замаўляла праз інтэрнэт, — тлумачыць Крысьціна. Ніводзін від транспарту не працуе: ні мэтро, ні аўтобусы, ні таксі. Нічога, — кажа беларуска. — Школы закрытыя, палова крамаў таксама не працуе. Дзяржаўныя ўстановы закрытыя. Працуюць толькі шпіталі і клінікі.
— Цяпер па гучнай сувязі абвясьцілі, што будуць зь верталёта распыляць хімікаты над горадам ад вірусу. І лепш не зьяўляцца на вуліцы з трох да дзевяці гадзін вечара, — апавядае Крысьціна.
Яна дадае, што мяркуе, і пасьля дзевяці будзе небясьпечна гэтым дыхаць.
— Магу сказаць, што людзі напалоханыя, паніка ёсьць нават сярод мясцовых, — сама дзяўчына кажа, што да апошняга старалася не паддавацца эмоцыям і разважліва глядзець на абставіны.
— Але дзень таму ў мяне была жудасная паніка. Ад безвыходнасьці, — апісвае дзяўчына тое, што адчувае. — Выехаць немагчыма. І вялізная рызыка захварэць менавіта на вакзалах, у аэрапортах.
Медики заходят «чуть ли не в химзащите». Минчанка попала в инфекционку после поездки в Китай
Цяпер, кажа Крысьціна, яна зразумела, што сытуацыію зьмяніць ня можа:
— Адзінае, што я магу зрабіць, — гэта паклапаціцца пра сябе і зрабіць усё магчымае, каб не захварэць. Пакуль выхаду з сытуацыі няма. Застаецца толькі чакаць і верыць у лепшае.
Читайте еще
Избранное