Вялікае адрозненне меў і характар пратэстаў. У Беларусі яны адбываліся таму, што кандыдат большасці перамог, але галасы скралі. А ў Бразіліі — гэта незадавальненне людзей з-за таго, што іх кандыдат не перамог у сумленных выбарах.
Беларуска ў Бразіліі: «Калі выбары фальсіфікуюць, з’яўляюцца больш пераканаўчыя лічбы: напрыклад, 82%, а не 51%»
Удзельніца выбарчай камісіі расказала, чаму выбары ў Бразіліі, нягледзячы на пратэсты, былі сумленнымі.
У нядзелю прыхільнікі былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, паўнамоцтвы якога скончыліся 1 студзеня, паспрабавалі захапіць шэраг дзяржаўных будынкаў і заклікалі да ваеннага перавароту, каб адхіліць ад улады цяперашняга прэзідэнта Інасіу Лулу да Сілву.
«Салідарнасць» расспытала беларуску і грамадзянку Бразіліі Волю Франко пра адрозненні паміж выбарамі і пратэстамі ў дзвюх краінах.
— Бразільскае грамадства пасля выбараў усё яшчэ дастаткова палярызаванае, — кажа суразмоўца. — У кастрычніку з вельмі невялікай перавагай перамог лідар левых сіл Лула.
У яго цікавая біяграфія, з 2003 па 2010 год ён ужо быў прэзідэнтам Бразіліі, потым яго абвінавацілі нібыта ў карупцыі, ён паўтара гады правеў у турме, але ў 2019 годзе ўсе абвінавачванні знялі.
Ёсць меркаванне, што яго трымалі ў турме, каб не дапусціць да выбараў у 2018 годзе, у якіх тады перамог Балсанару.
Зараз Лула перамог з зусім невялікай перавагай, ён набраў 50,85% галасоў, а Балсанару — 49,15%, таму так, прыхільнікаў і ў аднаго, і ў другога шмат.
Але той бунт, які адбыўся з захопам Кангрэсу, з большага нават прыхільнікі Балсанару лічаць правакацыяй. Ды і сам ён таксама адмовіўся ад пратэстоўцаў і збег з краіны.
У асноўным хваляванні былі ў Бразіліі (сталіцы). Пратэстоўцаў разганялі і затрымлівалі, нават з ужываннем светлашумавых гранат. Але масава краіна ў гэтыя падзеі не ўцягнутая.
— Якія галоўныя адрозненні таго, што адбываецца ў Бразіліі, ад беларускіх падзей 2020 года?
— Галоўнае, што ў Бразіліі выбары былі дэмакратычныя, празрыстыя, прызнаныя міжнароднай супольнасцю, без пацверджаных фальсіфікацыяў.
Усе абвінавачванні ў тым, што хтосьці нешта падтасаваў, аказаліся беспадстаўнымі. У адрозненні ад Беларусі, дзе заўсёды ёсць назіральнікі, якіх не пушчаюць і яны ўсё роўна рэгіструюць шмат парушэнняў, тут такога не было.
Ускосна пра адсутнасць фальсіфікацыяў сведчыць і невялікая перавага. Таму што калі фальсіфікуюць, то з’яўляюцца больш пераканаўчыя лічбы, напрыклад, 82%, а не 51%.
Я жыву ў горадзе Сальвадор. Наш штат падтрымаў Лулу. Я сама ўдзельнічала ў выбарчай камісіі, як грамадзянка Бразіліі, і атрымала магчымасць паназіраць за працэсам знутры.
Па-першае, урны былі электроннымі. Спецыяльная праграма абароненая, да яе нельга падлучыцца. Выбаршчыкі ідэнтыфікуюцца электронным чынам, і праз сканіраванне дакументаў, і праз адбіткі пальцаў. Сістэма вельмі сур’ёзная.
У нас былі назіральнікі ад розных партый, якія, дарэчы, не заўважылі парушэнняў. Супрацоўнікі камісіі не маюць права выказваць свае меркаванні наконт кандыдатаў. Безумоўна, нельга падказваць, за каго галасаваць.
Падчас галасавання трэба ўвесці нумар кандыдата. Часам хтосьці казаў: хачу прагаласаваць за чалавека, а які ў яго нумар, не памятаю. Але ты не можаш падказаць, можаш толькі параіць паглядзець у спецыяльны сшытак з нумарамі.
Ты не можаш падказаць, нават калі чалавек непісьменны і не разумее, што напісана ў тым сшытку. Такіх людзей мы адпраўлялі назад у чаргу падумаць.
Але ў гэтых пачуццях яны сапраўды захапілі будынак Кангрэсу, там бясчынствавалі, разразалі карціны, ламалі мэблю, карацей, вандалы, якія нанеслі сур’ёзныя пашкоджанні. І гэта таксама тое, што вельмі адрознівае пратэстоўцаў Бразіліі ад нашых беларусаў у 2020.
Сітуацыя тут больш нагадвае тое, што адбывалася пасля апошніх выбараў у ЗША. Ды і самога Балсанару называлі «бразільскім Трампам».
Дарэчы, я супраць любога сілавога ўмяшання, але, здаецца, што ў гэтай сітуацыі ўлады прыбеглі да сіметрычнага адказу, бо пратэстоўцы тут вялі сабе зусім не так, як у Беларусі.
— Чаму вы зрабілі выбар на карысць Лулы?
— Я не жыла ў Бразіліі, калі ён быў прэзідэнтам. Але ведаю ад іншых, што за той час сярод радыкальных змен адбылася такая інклюзія, шлях да раўнапраўя. Яго галоўная мэта — і тады, і цяпер — абарона, у першую чаргу, неабароненых слаёў насельніцтва, падтрымка маламаёмасных, неадукаваных, шматдзетных, абарона этнічных суполак, малых народаў.
Гэта і ўвага да людзей з нейкімі асаблівымі фізічнымі патрэбамі. Наогул мова жэстаў тут з’яўляецца другой дзяржаўнай разам з партугальскай.
Лулу спрабуе выцягнуць краіну з сацыяльнай няроўнасці. Напрыклад, падчас яго праўлення ў мінулы раз Бразілія сышла з сусветнай мапы голаду. І тады ў краіне ніхто не галадаў. Але пры кіраўніцтве Балсанару мы вярнуліся да гэтага, цяпер тут ёсць людзі, якія галадаюць.
Читайте еще
Избранное