Общество

Беларуска: «Расейскія амапаўцы ў параўнаньні з нашымі — анёлкі божыя»

27 ліпеня ў сталіцы Расеі ўлады жорстка разагналі несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць парушэньняў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Беларуска Ірына Арлова, якая жыве ў Маскве і якой затрыманьня ўдалося пазьбегнуць, падзялілася ўражаннямі са Свабодай.

Па словах Ірыны, нягледзячы на ўсё падабенства, паміж акцыямі пратэсту ў Маскве і Менску ёсьць істотная розьніца. Яна датычыць у першую чаргу паводзінаў праваахоўнікаў. Нягледзячы на даволі жорсткую карцінку, расейскія дэманстранты пачуваюцца падчас пратэстаў значна больш бясьпечна, чым беларускія.

– Вельмі шкада тых, хто ў суботу атрымаў сурʼёзныя траўмы, але мне здаецца, што ў цэлым настрой на акцыі пратэсту быў пазытыўным, — гаворыць Ірына. — Салідарнасьць адчувалася, падтрымка. Гэта зусім ня тое, што адбываецца на акцыях пратэсту ў Беларусі.

У 2010 годзе, калі разганялі Плошчу, я сачыла за акцыяй пратэсту па трансьляцыі —засталася дома з малым дзіцем. Шмат сяброў тады былі вымушаныя зьехаць з краіны, іх выключылі з унівэрсытэтаў. Калі параўноўваць, то магу скажаць, што расейскі АМАП — гэта анёлкі божыя ў параўнаньні зь беларускім. Беларускія міліцыянты больш замбаваныя, калі можна так скажаць. У Беларусі дзеяньні АМАПу нашмат больш жорсткія, чым у Расеі.

Обложка дня. Передайте, пожалуйста, власть

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(28)