Лица
Лукаш Леанюк, «Радыё Рацыя»

Беларуска прайшла адбор польскага шоу «The Voice of Poland» (вiдэа)

Шматгадовая лаўрэатка фестывалю «Беларуская песня» і выпускніца Гайнаўскага беларускага ліцэя заваявала сэрцы журы польскага талент-шоу «The Voice of Poland».

Маладая спявачка Рэната Тушыньская сваім голасам пераканала да сябе вядомых польскіх музыкаў: Эдыту Гурняк, Анджэя Пясэчнага ды сябраў гурту «Afromental». Цяпер яе чакаюць чарговыя этапы змагання з іншымі таленавітымі музыкамі.

Рэната Тушыньская вучыцца ў музычна-эстраднай школе і спявае ў адным з беластоцкіх блюз-пабаў.

— Спяваць у Варшаве было для мяне вельмі цяжка: вялікі стрэс і вялікая аўдыторыя, плюс славутыя асобы…. Спяванне беларускай песні было вельмі важным у маім жыцці, беларуская мова больш меладычная, — кажа яна.

Маці спявачкі, Гэлена Тушыньская:

— Я вельмі ганаруся, аж не стае словаў. Яна заўсёды ведала, чаго хоча і выступала ў Гайнаўцы у беларускі гурце «Знічка», калі вучылася ў ліцэі.

Цяпер спявачка рыхтуецца да чарговага этапу талент-шоу польскага тэлебачання. Праграма з яе ўдзелам ужо ў кастрычніку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)