"Беларусьфільм" здымае кіно пра Паўлічэнку?
5 чэрвеня байцы спэцназу ўнутраных войскаў МУС РБ здавалі іспыт на "крапавы бэрэт". Выпрабаваньні складаліся з кросу і паласы перашкодаў. Апошнюю фільмавалі апэратары "Беларусьфільму".
Гэтыя кадры ўвойдуць у фільм "Крапавы бэрэт". Вядома, што стужка будзе складацца з чатырох сэрыяў, здымае яе рэжысёр Голубеў. На здымачнай пляцоўцы прысутнічаў і галоўны герой фільму — "камандзір брыгады спэцназу, падпалкоўнік", якога грае расейскі актор Сяргей Селін (больш вядомы нашаму гледачу як Дукаліс зь "мянтоўскага" сэрыялу "Вуліцаў разьбітых ліхтароў"). Ён быў у форме з выявай рысі — эмблемай часткі 3214, якой камандуе падпалкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное





