Беларуса-нацбола, які ваяваў на баку рускіх у Данбасе, расшуквае пракуратура

«Пазаўчора я тэлефанаваў маме. Яна мне паведаміла, што да яе ўжо не першы раз прыходзяць супрацоўнікі пракуратуры, — цытуе Ігара Шчуку прэс-служба беларускіх нацыянал-бальшавікоў. — Пыталіся, дзе я знаходжуся і што раблю. Ёй спрабавалі ўсунуць паперу аб тым, што я раскайваюся ў здзейсненых мною злачынствах, і патрабавалі ад яе подпісы, патлумачыўшы, што яна мой паручыцель».

Як зразумеў Шчука, супраць яго ў Беларусі завялі крымінальную справу за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Вясной гэтага года Шчука ў ліку іншых актывістаў нацыянал-бальшавікоў выехаў у Крым, потым у Данбас.

У сацыяльных сетках ён выдаваў сябе то за блогера, то за ўдзельніка баявых дзеянняў. «Мы паехалі ў Сімферопаль і дапамагалі там так званым «ветлівым людзям». Пасля паехалі ў Данецк, там штурмавалі абласную адіміністрацыю, СБУ. Пасля мы паехалі ў Краматорск», — хваліўся ён у чэрвені.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)