Общество
eolonir

Беларусь, якую мы заўтра ня ўбачым

Запрацавала старонка конкурсу «Беларусь, якую мы ня ўбачым». Гэта зборка фотаздымкаў з мест ды мястэчкаў Беларусі, якія захавалі сваю тоеснасьць нават зараз, але якім пагражае знікнуць у недалёкае будучыні праз «рэканструкцыю» па-беларуску.

Інфармацыя пра конкурс распаўсюджваецца ТУТ. Гэта першы конкурс такога кшталту. Дзіўна, анягож, бо так званыя “рэстаўрацыі” пачаліся ў краіне ўжо аддаўна. Старыя будынкі ўзносяцца на паветра (у фігуральным сэньсе слова), а зямля распрадаецца прыватным асобам або кампаніям, збольшага расейскім. Хаця такая праблема паўстае ва ўсіх местах, дзе ёсьць гістарычны цэнтар, настолькі лядашча сытуацыя выглядае толькі ў Беларусі. Прынамсі, спроба паставіць рэкляму апэратара МТС — Украіна на званьніцы аднаго з храмаў у цэнтры Ільвову выклікала адэкватную рэакцыю грамадзкасьці, і ўжо гатовую шыльду зьнялі. Болей таго, зараз у мясцовай радзе ляжыць заканапраект па забароне любых забудоў ці то спарудаў у цэнтры места. А стан будынкаў там не найлепшы, і грошы б вельмі прыдаліся. І тым ня менш, прыярытэты львоўчукі расставілі іншым чынам.

Зварот моладзевых арганізацый з заклікам ісьці на «Эўрапейскі Марш» з'явіўся сёньня ў блёгасфэры. Моладзь заўжды была каталізатарам зьменаў у сьвеце, але ў Беларусі той працэс ня надта выражаны, кажуць аўтары. І большасьць дасюль аддае перавагу так званаму «кухоннаму» супраціву.

Навапалачанаў, што зьбіралі подпісы супраць скасаваньня ільготаў, пакаралі штрафамі. Пры гэтым, як заўважае рэсурс ximik.info, аднаго з актывістаў схапілі на вуліцы а восьмае ўвечары ды прывезьлі на разгляд адміністрацыйнае справы ў мясцовы выканкам. І што дзіўна, а такім часу камісія ў цалюткім складзе апынулася на месцы. Ну проста як тройкі НКВД, што працавалі без перапынку, — заўважыў адзін з актывістаў.

Але цікава больш ня гэта, а тое, якая дыскусыя разьвязалася вакол вось гэтага допісу стасоўна ініцыятывы навапалачан. Маўляў, трэба было ісьці да юрыстаў, а не займацца самаробствам. Толькі вось ці часта дапамагалі ў нас юрысты пазьбягаць падобных разьвязак?

Надта шмат у Беларусі людзей, хто ніколі не рабіў памылак.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)