Беларус выйграў буйны покерны турнір, зарабіўшы 150 тысяч еўра
У кастрычніку Мальта прымала вялізны покерны турнір, які прайшоў на курорце Сан-Джуліянс. Гэты гарадок лічыцца цэнтрам начнога і азартнага жыцця вострава.
Усяго ў спаборніцтвах удзельнічала аж 947 чалавек з 57 краін. Але галоўным трыумфатарам турніра стаў 27-гадовы жыхар Мінска Натан Чавускін. У выніку перамогі на турніры ён зарабіў 149 560 еўра. Узнос для ўдзелу у турніры складаў 1100 еўра. Прызавы фонд складаў 918 тысяч еўра.
У інтэрв’ю для спецыяльных покерных сайтаў Натан Чавускін заявіў, што ягоная каманда існуе ўсяго тры месяцы, але мае ўласны сайт і школу, у якой можна спасцігнуць азы покера.
Таксама Чавускін сказаў, што «грошы наўрад ці памяняюць маё жыццё. Мая мэта – стаць сапраўднай зоркай спорту, бо покер спорт, дзе пастаянна трэба спаборнічаць з іншымі гульцамі».
Варта адзначыць, што ў турніры ўдзельнічаў яшчэ адзін беларус – Пятро Шаўцоў, але выдатных вынікаў не паказаў. Ён толькі 73-і, зарабіўшы 2200 еўра.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное