Беларусь узмацніла памежны кантроль над эўрапейскімі перавозчыкамі

Міністэрства транспарту Літвы паведамляе, што беларуская транспартная інспэкцыя узмацніла працэдуры праверкі перавозчыкаў зь Літвы і іншых краінаў ЭЗ на беларуска-літоўскай мяжы.

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэньне. Праехаўшы Беларусь, такія грузавыя аўтамабілі, паводле зьвестак міністэрства, затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін на беларуска-расейскай мяжы.

Міністэрства транспарту, рэкамэндуе літоўскім перавозчыкам, якія вязуць грузы нелітоўскага паходжаньня ў Расею паводле двухбаковых літоўска-расейскіх дазволаў, пакуль што ўстрымацца ад транзыту празь Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі перавозчыкаў Літвы накіруюцца ў Беларусь, каб даведацца чаму быў узмоцнены кантроль над перавозкамі. На наступным тыдні плянуецца міжведамасная нарада літоўскіх і расейскіх установаў у Маскве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)