Беларус Сяргей Біндалаў стаў другім у конкурсе прыгажосці «Містэр Супранэшнл»
Беларус стаў першым віцэ-містэрам конкурсу прыгажосці «Mister Supranational», у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі 37 краін свету. Фінал прайшоў 3 снежня ў горадзе Крыніца-Здруй у Польшчы.

Сяргею 29 гадоў, яго рост 186 см. Ужо некалькі гадоў ён працуе менеджарам у бутыку ў Грэцыі, сумяшчаючы працу з мадэлінгам. Хлопец цікавіцца баявымі мастацтвамі, матацыкламі і любіць чытаць.



Адметна, што акрамя тытула першага віцэ-містэра, беларус быў прызнаны містарам Еўропы конкурсу.
Фрагмент фінальнага шоў з выхаду ў купальных касцюмах (беларус ідзе ў першай тройцы – першы справа).
У 2014 годзе Сяргей Біндалаў прымаў удзел у конкурсе «Містар Беларусь», дзе атрымаў тытул «Містар стыль».
«Mister Supranational» праходзіў упершыню. Тытул конкурсу заваяваў хлопец з Мексікі Дыега Гарсі.
ТОП-3 конкурсу:
1 віцэ-містэр – Беларусь
2 віцэ-містэр – Індыя
3 віцэ-містэр – Бразілія
4 віцэ-містэр – Румынія
«Mister Supranational» — блізнюк конкурсу прыгажосці для дзяўчат «Miss Supranational», у якім нядрэнна выступаюць беларускі (у 2013 годзе ў ім перамагла Кацярына Бурая). Абое конкурсы былі прыдуманы ў Польшчы.




Читайте еще
Избранное